Сталася гэта дзякуючы сп. Галіне Пазьняк, якая разам са сп. Зянонам Пазьняком чарговы раз наведалі Нью-Ёрк. Разам яны падрыхтавалі цудоўную тэатральную дзею пра творчасьць клясыка і яе значнасьць для нацыянальнага разьвіцьця беларусаў у сёньняшні час.

Сп. Галіна ўжо раней пад час мінулага прыезду правяла лекцыю пра творчасьць Багдановіча для беларускай грамады 23 лістапада 2025. Гэтым разам яна працягнула свой аповяд і больш заглыблена  ўвяла прысутных у сутнасьць творчасьці паэта.

Захопленая сама цудоўнай паэзіяй Максіма, сп. Галіна здолела перадаць такое пачуццё і прысутным у зале. Яе эмацыянальны аповяд выдатна дапаўняўся сп. Зянонам, які чытаў вершы паэта, як сапраўдны актор. У цэлым імпрэза выглядала, як добра зладжаны тэатральны спектакль у выкананьні двух актораў. Гэта дапамагала прысутным больш грунтоўна спасьцігнуць творчасьць паэта і пра гэта яны выказваліся пад час сваіх выступаў напрыканцы лекцыі. Некаторыя згадалі падзеі са свайго жыцьця, зьвязаныя з імем Багдановіча. Сп. Валянціна Якімовіч  падзялілася ўспамінамі пра наведваньне магілы паэта ў Ялце. Знайшліся жадаючыя і самім прачытаць вершы паэта. Сп. Едзіновіч  выдатна прадэклямаваў  вядомы санэт “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, над хвалямі сінеючаго Ніла…”

Імпрэза пакінула прыемныя і незабыўныя ўражаньні. На эміграцыі людзі маюць патрэбу ў такіх дзеях, каб захоўваць свой нацыянальны дух, сваю сьвядомасьць, каб не страціцца ў чужым сьвеце.

Ганна Сурмач

“Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..”

~ Ніл Гілевіч