Сёлетняя Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі прапануецца не толькі як традыцыйны культурна-грамадзкі форум, але як пляцоўка для пошуку і абмеркаваньня новых формаў каардынацыі беларускага замежжа ва ўмовах глыбокага крызісу беларускай дзяржаўнасьці, нацыянальнай бясьпекі і прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў у сьвеце.
Тэма Сустрэчы
«Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі перад выклікамі сучаснасьці: нацыянальная салідарнасьць, супольнае дзеяньне і адказнасьць за будучыню Беларусі»
Мэта Сустрэчы
Абмеркаваньне і прыняцьце выніковых дакумэнтаў па наступных тэматычных накірунках:
- Сучасны стан і перспектывы захаваньня арганізаванай беларускай дыяспары ў Паўночнай Амэрыцы
- Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі ў супрацы з беларускай дыяспарай у сьвеце
Арганізатары
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)
Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК)
Месца правядзеньня
401 Atlantic Avenue, New York, Brooklyn
Будынак Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
Праграма 36-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі
(5 – 7 верасьня 2026)
5 верасьня, субота
| 11:00 – 12:00 | Рэгістрацыя ўдзельнікаў |
| 12:00 – 1:00 |
Афіцыйнае адкрыцьцё 36-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі
|
| 1:00 – 1:15 | Перапынак |
| 1:15 – 3:00 |
Агульнае пленарнае паседжаньне Тэма: Сучасны стан і перспектывы захаваньня арганізаванай беларускай дыяспары ў Паўночнай Амэрыцы Інфармацыйныя паведамленьні:
|
| 3:00 – 4:00 | Абед |
| 4:00 – 6:00 | Дыскусыя на тэму пленарнага паседжаньня |
| 6:00 |
Сяброўская вячэра Музычная і культурная праграма. Беларускія сьпевы, нефармальныя размовы, networking |
6 верасьня, нядзеля
| 9:00 – 10:00 | Сьняданак |
| 10:00 – 11:30 | Багаслужба, Малітва за Беларусь |
| 11:30 – 12:00 | Перапынак |
| 12:00 – 2:00 |
Круглыя сталы Тэма: «Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі ў супрацы з беларускай дыяспарай у сьвеце» |
| 2:00 – 3:00 | Абед |
| 3:00 – 5:00 |
Заключнае пленарнае паседжаньне
|
| 5:00 – 6:00 | Вячэра |
| 6:00 | Канцэрт, сяброўскія размовы |
Круглы стол 1
«Кансалідацыя і каардынацыя дзеяньняў беларускай дыяспары дзеля захаваньня дзейснай беларускай прысутнасьці ў сьвеце і падтрымкі незалежнасьці і дэмакратычнага разьвіцьцьця Беларусі»
Пытаньні для абмеркаваньня:
- Накірункі і формы супрацоўніцтва беларусаў Паўночнай Амэрыкі з беларускімі арганізацыямі ў іншых краінах сьвету
- Каардынацыя ўзаемадзеяньняў паміж арганізацыямі сусьветнай беларускай дыяспары
- Фінансаваньне супольных праектаў
- Стварэньне міжнародных беларускіх фондаў
- Міжнароднае лабіяваньне беларускіх інтарэсаў
- Ці павінна дыяспара мець агульны прадстаўнічы орган? Прапановы аб формах каардынацыйных ці прадстаўнічых структураў дзеля абьяднаньня беларускай дыяспары
- Вопыт суседзяў: мадэлі польскай, украінскай і іншых дыяспараў
- Падрыхтоўка беларускай дыяспары да ўдзелу ў будучай трансфармацыі Беларусі
Круглы стол 2
«Беларуская прысутнасьць у сучаснай сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў сьвятле імклівага разьвіцьця новых тэхналёгій. Праблемы і шляхі вырашэньня з удзелам беларускай дыяспары»
Пытаньні для абмеркаваньня:
- Беларуская тэматыка ў віртуальнай прасторы — сучасная сытуацыя
- Каардынацыя беларускай інфармацыйнай прысутнасьці
- Новыя тэхналёгіі і іх уплыў на беларускую інфармацыйную прастору
- Незалежныя беларускія мэдыі
- Інфармацыйныя войны і прапаганда, праблемы Вікіпедыі
- Стварэньне ў інтэрнэце адзінай інфармацыйнай базы пра зьмест кніжных і архіўных фондаў беларускіх асяродкаў у замежжы
- Актывізацыя беларускай прысутнасьці ў навуковым жыцьці ў розных краінах, найперш у галіне славяназнаўства, якое пераважна абсаджаная расейскай тэматыкай
7 верасьня, панядзелак
| 10:00 | Сьняданак, размовы, абмен думкамі, разьвітаньні |
| Ад’езд |
Рэгістрацыйныя ўзносы
| Катэгорыя | 1 дзень | 2 дні |
|---|---|---|
| Адна дарослая асоба | $80 | $140 |
| Сямейная пара | — | $240 |
| Падлеткі ад 12 да 18 гадоў | $60 | $120 |
| Дзеці да 12 гадоў | Уваход вольны | |
Дадатковая інфармацыя
Натальля Федарэнка
📧 [email protected]
📞 347 543 4388
Сяргей Кудзеліч
📧 [email protected]
📞 718 980 8515
