Сёлетняя Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі прапануецца не толькі як традыцыйны культурна-грамадзкі форум, але як пляцоўка для пошуку і абмеркаваньня новых формаў каардынацыі беларускага замежжа ва ўмовах глыбокага крызісу беларускай дзяржаўнасьці, нацыянальнай бясьпекі і прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў у сьвеце.


Тэма Сустрэчы

«Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі перад выклікамі сучаснасьці: нацыянальная салідарнасьць, супольнае дзеяньне і адказнасьць за будучыню Беларусі»

Мэта Сустрэчы

Абмеркаваньне і прыняцьце выніковых дакумэнтаў па наступных тэматычных накірунках:

  • Сучасны стан і перспектывы захаваньня арганізаванай беларускай дыяспары ў Паўночнай Амэрыцы
  • Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі ў супрацы з беларускай дыяспарай у сьвеце

Арганізатары

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА)

Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК)

Месца правядзеньня

401 Atlantic Avenue, New York, Brooklyn
Будынак Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага


Праграма 36-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі
(5 – 7 верасьня 2026)


5 верасьня, субота

11:00 – 12:00Рэгістрацыя ўдзельнікаў
12:00 – 1:00 Афіцыйнае адкрыцьцё 36-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі
  • Выкананьне беларускіх нацыянальных сьпеваў («Мы выйдзем шчыльнымі радамі»)
  • Уступнае слова старшыні Галоўнай управы БАЗА
  • Прывітальнае слова ад Парафіяльнай рады Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
  • Вітальныя выступы прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Канады, ЗША і іншых краінаў
  • Зачытаньне прывітаньняў ад грамадзкіх дзеячоў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары сьвету
  • Зацьвярджэньне Парадку дня
1:00 – 1:15Перапынак
1:15 – 3:00 Агульнае пленарнае паседжаньне
Тэма: Сучасны стан і перспектывы захаваньня арганізаванай беларускай дыяспары ў Паўночнай Амэрыцы

Інфармацыйныя паведамленьні:
  • Ад Згуртаваньня беларусаў Канады
  • Ад Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
  • Ад прадстаўнікоў іншых беларускіх арганізацыяў
3:00 – 4:00Абед
4:00 – 6:00Дыскусыя на тэму пленарнага паседжаньня
6:00 Сяброўская вячэра
Музычная і культурная праграма. Беларускія сьпевы, нефармальныя размовы, networking

6 верасьня, нядзеля

9:00 – 10:00Сьняданак
10:00 – 11:30Багаслужба, Малітва за Беларусь
11:30 – 12:00Перапынак
12:00 – 2:00 Круглыя сталы
Тэма: «Беларуская дыяспара Паўночнай Амэрыкі ў супрацы з беларускай дыяспарай у сьвеце»
2:00 – 3:00Абед
3:00 – 5:00 Заключнае пленарнае паседжаньне
  • Падсумаваньне вынікаў Пленарнага паседжаньня і Круглых сталоў (кароткія інфармацыі вядоўцаў Круглых сталоў)
  • Прыняцьце выніковых дакумэнтаў
  • Афіцыйнае закрыцьцё Сустрэчы
  • Агульнае фота
  • Абвяшчэньне месца наступнай сустрэчы (прапаноўвае ЗБК)
5:00 – 6:00Вячэра
6:00Канцэрт, сяброўскія размовы

Круглы стол 1

«Кансалідацыя і каардынацыя дзеяньняў беларускай дыяспары дзеля захаваньня дзейснай беларускай прысутнасьці ў сьвеце і падтрымкі незалежнасьці і дэмакратычнага разьвіцьцьця Беларусі»

Пытаньні для абмеркаваньня:

  • Накірункі і формы супрацоўніцтва беларусаў Паўночнай Амэрыкі з беларускімі арганізацыямі ў іншых краінах сьвету
  • Каардынацыя ўзаемадзеяньняў паміж арганізацыямі сусьветнай беларускай дыяспары
  • Фінансаваньне супольных праектаў
  • Стварэньне міжнародных беларускіх фондаў
  • Міжнароднае лабіяваньне беларускіх інтарэсаў
  • Ці павінна дыяспара мець агульны прадстаўнічы орган? Прапановы аб формах каардынацыйных ці прадстаўнічых структураў дзеля абьяднаньня беларускай дыяспары
  • Вопыт суседзяў: мадэлі польскай, украінскай і іншых дыяспараў
  • Падрыхтоўка беларускай дыяспары да ўдзелу ў будучай трансфармацыі Беларусі

Круглы стол 2

«Беларуская прысутнасьць у сучаснай сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў сьвятле імклівага разьвіцьця новых тэхналёгій. Праблемы і шляхі вырашэньня з удзелам беларускай дыяспары»

Пытаньні для абмеркаваньня:

  • Беларуская тэматыка ў віртуальнай прасторы — сучасная сытуацыя
  • Каардынацыя беларускай інфармацыйнай прысутнасьці
  • Новыя тэхналёгіі і іх уплыў на беларускую інфармацыйную прастору
  • Незалежныя беларускія мэдыі
  • Інфармацыйныя войны і прапаганда, праблемы Вікіпедыі
  • Стварэньне ў інтэрнэце адзінай інфармацыйнай базы пра зьмест кніжных і архіўных фондаў беларускіх асяродкаў у замежжы
  • Актывізацыя беларускай прысутнасьці ў навуковым жыцьці ў розных краінах, найперш у галіне славяназнаўства, якое пераважна абсаджаная расейскай тэматыкай

7 верасьня, панядзелак

10:00Сьняданак, размовы, абмен думкамі, разьвітаньні
Ад’езд

Рэгістрацыйныя ўзносы

Катэгорыя1 дзень2 дні
Адна дарослая асоба$80$140
Сямейная пара$240
Падлеткі ад 12 да 18 гадоў$60$120
Дзеці да 12 гадоўУваход вольны

Дадатковая інфармацыя

Натальля Федарэнка
📧 [email protected]
📞 347 543 4388

Сяргей Кудзеліч
📧 [email protected]
📞 718 980 8515

“Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..”

~ Ніл Гілевіч