Андрусь Храпавіцкі (Нью-Ёрк)

Ці памятаеш ты часы былыя,
Калі ШІ не ліў на нас памыі
І пангаліна не ўкусіў кажан
Ізраіль не бамбіў Іран
Праграмеры пісалі многа коду
А не чакалі, што там прыйдзе з клоду
Зяленскі быў тэлевізійнай зоркай
Газета «Узгорак» выдавалася ў Горках
Выходзіла шмат іншых незалежных СМІ
Між Вільняю і Менскам хадзілі цягнікі
Усе казалі пра чарговую адлігу
Белавія шчэ лётала ў Берлін і Рыгу
Былі ў трэндзе батлы і хіп-хоп
Ніхто не чуў пра ніякі Губоп
За лайкі не саджалі ў турму
Мы ўсе чакалі на Каляды і Вясну
Але замест вясны знянацку надышла
Даўгая лютая сіберная зіма

Пасля глыбокай спячкі каматознай
 
Спачатку квола, паступова, асцярожна —
Я веру — прабіваюцца пралескі
Закатанай у асфальт свабоды ў Менску.

“Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..”

~ Ніл Гілевіч